
У будынку суду Ленінскага раёну Гародні пачынаецца карны працэс па крымінальнай справе Дзмітрыя Палішэвіча. Вядзе працэс Алена Пятрова.
Раней мы паведамлялі пра затрыманне Палішэвіча.
Вядома, што ён рэгулярна ездзіў у Польшчу на працу, займаўся будоўляй і ўнутраным аздабленнем будынкаў. На праўладным канале апублікавана “пакаяннае” відэа, дзе сілавікі сцвярджалі, што мужчына нядаўна вярнуўся з Польшчы. Яму ставяць у віну пакіданне каментароў з абразамі Лукашэнкі і міліцыянтаў. Праўда, доказаў “віны” Дзмітрыя ў відэа няма – замест іх дэманструецца фота са Сцяпанам Пуцілам, імаверна зробленае ў Польшчы.

Вінавацяць Палішэвіча па двух крымінальных артыкулах:
ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі),
ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі).
