
Забароны на наведванне лясоў уведзены ў Астравецкім, Смаргонскім, Ашмянскім, Івейскім, Воранаўскім, Лідскім, Шчучынскім, Мастоўскім і Гарадзенскім раёнах. Абмежаванні дзеюць у Дзятлаўскім, Наваградскім і Карэліцкім раёнах. У астатніх раёнах вобласці наведваць лясы дазволена.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму дадзеныя могуць мяняцца цягам дня.
