
14 чэрвеня пачаўся суд над медыятарам Мікалаем Хацяновічам
Суд па арт. 342 ч. 1 Крымінальнага Кодэксу “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх” і арт. 367 ч. 2 КК “Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі” пачаўся 14 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Суддзя – Уладзімір Пазняк.
Разам з Хацяновічам судзяць Вольгу Нячыпараву.
Медыятара і кіраўніка “Школы практычнай медыяцыі” Мікалая Хацяновіча затрымалі ў студзені 2023 года. У СІЗА ён схуднеў на 10 кг.
***
Адміністрацыйная справа ў Мастах
15 чэрвеня ў Мастоўскім раённым судзе каралі Дзмітрыя Мальца за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў
Суд быў па артыкуле 19.11 ч. 2 КаАП “Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць” і арт. 19.10 ч. 1 КаАП “Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі”.
Вынік карнага працэсу невядомы.
***
Чарговы працэс у Лідзе
15 чэрвеня Сяргея Кемежа судзілі ў судзе Лідскага раёну
Суд па артыкуле 369 КК “Знявага прадстаўніка ўлады”.
Гэта не першы суд у 29-гадовага жыхара Пружан. Раней яго засудзілі на 2,5 гады “хіміі” за каментар Вконтакте пад навіной пра прысуд за абразу камандзіра ОМОН ГУУС Мінгарвыканкаму. Справа разглядалася ў судзе Пружанскага раёна ў верасні 2021 года па артыкуле 369, ч.1 арт. 208 КК.
