Мікіту Емельянаву не выдаюць прадуктовую перадачу, паведамляе тэлеграм-канал АЧК-Беларусь.

Анархіст з канца сакавіка знаходзіцца ў гарадзенскай турме. Літаральна перад этапам ён атрымаў прадуктовую перадачу ад родных, якая паехала за ім у турму. Але па прыездзе Мікіту змясцілі на месяц у каранцін, куды дазволілі ўзяць толькі некаторыя прадукты.

Пасля заканчэння каранціну ён працягвае сядзець у камеры адзін – гэта значыць ужо амаль тры месяцы.

Падтрымаць Мікіту: Турма № 1, вул. Кірава, 1, г. Гродна, 230023