У “народнае апалчэнне” змогуць уступіць замежнікі і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, паведамляе tvr.by.

Закон “Аб народным апалчэнні” дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі 15 чэрвеня ў другім чытанні.

Сам добраахвотнік, як гаворыцца ў законе, не абавязаны паведамляць працадаўцы пра тое, што ўступіў у апалчэнне.

“Апалчэнцам” плануецца не толькі выдаць зброю, але і дазволіць захоўваць яе дома.

Атрады “народнага апалчэння” ствараюць у Беларусі з 2022 года. Іх задачай называюць барацьбу з “дыверсантамі” і “незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі”. На Гарадзеншчыне такі атрад ужо стварылі ў Ваўкавыскім раёне.