
Па інфармацыі праваабаронцаў, Рамуальда Улана затрымалі ўчора на працоўным месцы ў Смаргоні. Да панядзелка яго будуць трымаць у ізалятары часовага ўтрымання. Артыкул, па якім затрымалі былога палітвязня, высвятляецца.
Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан у студзені 2021 году быў засуджаны да 2,5 года «хіміі».
Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянтаў.
У траўні бягучага году Улана вызвалілі па амністыі.
