Кваліфікацыйная камісія Мінюста пастанавіла, што гарадзенскі адвакат Аляксандр Бірылаў больш не можа выконваць свае прафесійныя абавязкі. Рашэнне аб пазбаўленні іх ліцэнзіі прынята 16 чэрвеня ў сувязі з “недастатковай кваліфікацыяй”, сказана ў паведамленні.

Бірылаў абараняў палітвязня журналіста і актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута, старшыню Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс, журналіста і грамадскага дзеяча Паўла Мажэйку, музыку Ігара Банцэра, рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту, журналіста Дзяніса Івашына, іншых вядомых людзей.

Раней Бірылаву некалькі разоў давалі адтэрміноўку, цяпер жа зусім пазбавілі ліцэнзіі.