
Палітвязень Юрый Брэйва сустракае свой дзень нараджэння ў зняволенні.
Яшчэ 26 студзеня бягучага году ён быў засуджаны ў судзе Лідскага раёну паводле палітычнага пераследу. За каментары ў сацыяльных сетках яму прысудзілі 2 з паловай гады калоніі. Карны прысуд аформіў суддзя Уладзімір Федаровіч.
Гэты вязень знаходзіўся пэўны час у гарадзенскай турме, зараз ён у магілёўскай калоніі.
Напісаць палітвязню: ПК №15, 212013, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Брэйву Юрыю Станіслававічу
