
У Беластоку 18 чэрвеня прайшла акцыя падтрымкі палітвязняў, якія зняволены ў турмах Беларусі. Прайшла яна ў форме “ланцуга салідарнасці”. Каля 100 чалавек выстраіліся на ходніку ўздоўж вуліцы Браніцкага, што перпендыкулярная вуліцы Электрычнай, дзе консульства Рэспублікі Беларусь.
Выступаў было мінімальна, прысутныя на гэты раз дэманстравалі сваю салідарнасць найперш плакатамі, партрэтамі загінулых і зняволеных, а таксама сімволікай.













