У Старыс замку Гародні пасля маштабнай рэканструкцыі адкрылі Алябастравую залю. Рэканстукцыя вялася ажно з 2017 году.

Найбольш ранняе згадванне пра Алябастравую залю сустракаецца ў інвентары 17 стагоддзя. Менавіта там і паказваецца яе размяшчэнне – сярэдняя вежа, пераробленая з гатычнай уязной. У свой час заля знаходзілася на верхнім паверсе вежы, мела высокія столі і вялікія вокны. Па здагадках, яна служыла месцам для караля, дзе той бавіў час у вузкім коле набліжаных.

Інтэр’ер і экспазіцыя залі выкананыя ў рэнесансавым стылі.