17 чэрвеня, у час правядзення на Слонімшчыне спартова-культурнага фэсту “Вытокі”, у Жыровічах быў адкрыты школьны стадыён. Сярод тых, хто яго адкрываў быў і Віктар Лукашэнка, які з 26 лютага 2021 года акрамя іншых дзяржаўных пасадаў займае пост прэзідэнта Нацыянальнага Алімпійскага Камітэту Беларусі.

Суправаджалі Лукашэнку старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік, старшыня Федэрацыі дзяржаўных прафсаюзаў Міхаіл Орда, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і больш дробныя чыноўнікі.

Пасля адкрыцця школьнага стадыёну наменклатурная дэлегацыя наведала Жыровіцкі манастыр.