
На пачатку чэрвеня працаўнікоў ААТ «Лідаграпраммаш» пачалі выклікаць на размовы з кіраўніцтвам прадпрыемства. Ім задавалі пытанні наконт палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Некалькіх работнікаў пасля такіх “апытанняў” звольнілі, паведамляе тэлеграм-канал «Голас гордага Гедыміна – Ліда».
Задаваліся такія пытанні:
За каго галасавалі на выбарах 2020?
Чаму паставілі подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата, а не за лукашэнку?
Як ставіцеся да так расейскай так званай СВА ва Ўкраіне?
Дзе чытаеце навіны?
На якія суполкі падпісаны?
Такія “апытанні” ёсць абсалютна незаконнымі і парушаюць дзейснае заканадаўства краіны.
