Стала вядома, дзе зараз будзе працаваць Мечыслаў Гой, былы старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму. Гой узначаліў “Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі”. Гэта пацвярджае інфармацыя на афіцыйным сайце арганізацыі.

Напомнім, што 30 траўня Лукашэнка зрабіў новыя кадравыя прызначэнні высокапастаўленых чыноўнікаў. Сярод іншых новым старшынём Гарадзенскага гарвыканкаму, членам Гарадзенскага аблвыканкаму быў прызначаны Андрэй Хмель.