
Былому палітвязню Рамуальду Улану прызначылі 3 сутак арышту
Нагадаем, былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» быў затрыманы ў пятніцу ў Смаргоні.
Стала вядома, што сёння адбыўся суд — старшыня суда Смаргонскага раёна Дзмітрый Багдановіч прызнаў Рамуальда вінаватым у парушэнні артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і прызначыў 3 сутак арышту, якія Улан адбыў да суду.
Рамуальд Улан у студзені 2021 году быў засуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.
