
Фігуранта «справы Ціханоўскага» гарадзенца Уладзіміра Кнігу будуць судзіць па новай крымінальнай справе.
Кніга — былы сілавік, валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай. Яго засудзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса. 2 чэрвеня 2021 года пасля доўгага судовага працэсу ў гарадзенскім судзе Уладзіміру прысудзілі 4 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Пазней палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму.
Стала вядома, што ў Жодзіне 29 чэрвеня над ім адбудзецца суд паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Іван Грынкевіч — ён жа нядаўна засудзіў паводле гэтага артыкула і Сяргея Ціханоўскага.
Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Уладзіміру Іванавічу Кнігу
