
У Зэльве 19 чэрвеня прайшло паседжанне аргкамітэту па правядзенні ІІ З’езду малых гарадоў Гарадзенскай вобласці і Ніжагародскай вобласці Расеі. Узначальвае гэты аргкамітэт небезвядомы Валянцін Семяняка, “дэпутат” Паоаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Зэльвенская “Праца” паведамляе, што “В диалоге приняли участие руководитель Представительства Нижегородской области в Беларуси Андрей Дудкин, председатель Зельвенского райисполкома Денис Ольшевский, председатели Зельвенского и Свислочского районных Советов депутатов Вадим Панасик и Виктор Субботка, заместитель председателя Зельвенского райисполкома Нина Галыня, а также руководители отделов райисполкома”. Незразумела, праўда чаму ў “дыялогу”, калі на нараду сабралася не менш 10 чалавек, але можна дапусціць, што права голасу мелі толькі Семяняка і расейскі Дудкін.
З’езд малых гарадоў пройдзе ў Зэльве ў рамках святкавання абласнога фэсту-кірмаша працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2023” 21-24 верасня бягучага году.
