
У судзе Лідскага раёна быў абвешчаны прысуд 53-гадоваму Юрыю Царэвічу, звінавачанаму ў паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі паводле ч. 2 арт. 367 КК. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішуроў.
Па матэрыялах абвінавачання, Царэвіч «на асабістай старонцы ў “Аднакласніках”, выказваючы негатыўнае стаўленне да перадвыбарнай кампаніі і да вынікаў выбараў Прэзідэнта, размясціў рэпост, якія змяшчае інфармацыю з паклёпам у дачыненні да Лукашэнкі, злучаным з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў».
Юрый да сыходу на пенсію працаваў у Лідскім аддзеле аховы супрацоўнікам міліцыі. Быў змушаны звольніцца з аховы пасля таго, як з’явілася інфармацыя пра тое, што над ім пачалося следства.
Вясна
