20 чэреня ў розных судах Гарадзеншчыны пройдуць чарговыя працэсы па палітычных справах. Гэта вынікае з афіцыйных раскладаў судоў.

У судах Гродзенскай вобласці пройдзе не менш як 2 судовыя працэсы па частцы 2 артыкулу 19.11 КаАП РБ “Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць”:

У Мастоўскім раёне пад пераслед трапіў Сяргей Лабец. Карную пастанову там аформіць Андрэй Талочка.

У будынку суду Ленінскага раёну Гародні Алена Пятрова будзе судзіць Ірыну Грынцэвіч.

Акрамя гэтага 20 чэрвеня ў абласным судзе пройдзе разгляд апеляцыйнай скаргі засуджанага раней па крымінальнай справе па артыкуле 293 (“масавыя беспарадкі”) Кірыла Мацюты.