
Журналіста і грамадскага дзеяча Анджэя Пачобута перавялі з Гарадзенскай турмы ў Наваполацкую калонію.
Раней палітвязня звінавацілі паводле арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.
Працэс у Гарадзенскім абласным судзе у закрытым рэжыме разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык. У лютым бягучага году журналісту і актывісту польскай нацыянальнай меншасці прысудзілі 8 гадоў калоніі.
Вярхоўны суд 26 траўня разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. І пакінуў прысуд Пачобуту без змена, а скаргу — без задавальнення.
Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі і лістамі: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Андрэю Станіслававічу Пачобуту (на канвертах трэба пісаць «каранцін»)
