
Адыёзную гарадзенскую “русскомировку”, якая называе сябе “инфоказачкай” і “ябатькой”, Ольгу Бондареву ўсё ж паставілі на месца ўладныя структуры. Пасля яе рэзкага публічнага звароту да начальніка гарадзенскай абласной міліцыі Дзмітрыя Разянкова, нейкія дзяржаўныя службы далі ёй адназначнае пасланне.
У выніку Бондарева сама запісала “пакаяльнае” відэа, дзе яна просіць прабачэння ў міліцэйскіх і іншых структураў. У канцы прарасейская шавіністка аднак заявіла, што працягне сваю актыўную дзейнасць.
