
Гарачыня ў Беларусі істотна змянілася з надыходам дажджоў. Адпаведна сітуацыя з наведваннем лясоў, мяркуючы па інтэрактыўнай мапе сайту Міністэрства лясной гаспадаркі, істотна змянілася.
Калі на 18 чэрвеня забароны і абмежаванні дзеілі ў 92 з 118 раёнаў краіны, то сёння яны датычаць толькі 59-ці.
У Гарадзенскай вобласці засталіся толькі тры “чырвоныя” раёны з поўнай забаронай наведвання лясоў: Астравецкі, Ашмянскі і Смаргонскі. У астатніх раёнах вобласці абмежаванняў на наведванне лясоў няма.
