
Супраць вядомага грамадскага дзеяча з Мастоў Алеся Зарэмбюка, які ўжо даўно не жыве на радзіме, улады пачалі адразу 3 крымінальныя справы. Пра гэта ён сам паведаміў у сваім фэйсбуку:
“Сёння па месцы майго жыхарства і прапіскі у Мастах прайшлі 2 ператрусы. Прадстаўнікі следчага камітэту з Гродна дапыталі тату, зараз дапытваюць у царкве маму (мама – настаўніца, вядзе ў царкве заняткі з дзеткамі). Супраць мяне распачалі 3 крымінальныя справы”.
Алесь Зарэмбюк ужо многа гадоў жыве ў Варшаве і з’яўляецца зараз дырэктарам фонду “Беларускі Дом”. Апошнім часам розныя органы і інстанцыі ў Беларусі выяўлялі да яго асобы падвышаную цікавасць.
