У Гародні 50-гадовая жанчына 21 чэрвеня каля 17:30 падпаліла патрульны УАЗік.

Здарэнне адбылося на вуліцы Соламавай на паркоўцы каля будынку гарадскога аддзелу міліцыі. Пацярпелых няма, узгаранне было нібыта хутка ліквідавана супрацоўнікамі міліцыі. У патрульнага УАЗа пашкоджана пакрыццё.

Дзеянні жанчыны трапілі на відэакамеры. Яе нібыта хутка затрымалі. Што стала матывам ці прычынаю падпалу, невядома. Не выключана таксама, што гэта такая правакацыйная “пастаноўка” спецслужбаў.