Зацверджаны адмысловыя геральдычныя сімвалы Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ падпісаў 22 чэрвеня Лукашэнка.

Дакументам прадугледжваецца заснаванне эмблемы, сцягу, нагрудных знакаў членаў і работнікаў апарату ЦВК.

Як паведамляюць дзяржаўныя медыі, “эмблема представляет собой круг с каймой серебристого цвета, внутри которого на фоне лучей изображена территория Беларуси в цветах государственного флага. В центре размещена “галочка” белого цвета – знак, который чаще всего проставляется избирателями в бюллетенях и символизирует сделанный гражданский выбор. Флаг и нагрудные знаки воспроизводят изображение эмблемы”.

Улады мяркуюць, што гэтая сімволіка падвысіць “аўтарытэт” ЦВК.