
23 чэрвеня – дзень нараджэння ў палітвязня Андрэя Пагерылы. Ужо 644 дні ён знаходзіцца за кратамі. Андрэй – былы работнік ААТ “Гродна-Азот”, слесар-рамонтнік цэху “Аміяк-3”, ён фігурант крымінальнай справы “Рабочага Руху”.
Пагерылу затрымалі ў верасні 2021 году супрацоўнікі КГБ. Пазней яго засудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Працэс праходзіў у Гомельскім абласным судзе, прысуд абвесцілі 17 лютага гэтага году.
Напішыце Андрэю Пагерылу лісты падтрымкі: СІЗА-3, Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003
