
Грамадскую актывістку Анжаліку Арэхву не выпусцілі з Беларусі за мяжу.
«Мяне сёння не выпусцілі з Беларусі. Пра прычыну было загадана даведацца ў РАУС. Такая беларуская рэальнасць 2023 года», — напісала Арэхва ў сваім фэйсбуку.

Анжаліка Арэхва раней была актывісткай непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі і былая жонка музыкі і палітвязня Ігара Банцэра. У красавіку 2022 году яе судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
