
Як паведамляе “Вясна”, палітвязень з Гародні Андрэй Сцепаненка выйшаў на волю.
Андрэя засудзілі на 1,5 года калоніі паводле артыкулу 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Згодна з матэрыяламі справы, ён напісаў у адным з чатаў: «…Я не хачу ў Польшчу. Я беларус і хачу жыць у Беларусі без Лукашэнкі. У Беларусі, у якой закон вышэй, важней якогасьці там вусатага …».
Яго затрымалі ў лютым 2022 года — калі ён прымаў удзел у спаборніцтвах па многабор’і. На ўваходзе ў спортзал КГБ ахоўнік ўбачыў на заплечніку значок з «Пагоняй» і выклікаў міліцыю. Тыя агледзелі рэчы, а таксама тэлефон і ў адным з чатаў знайшлі гэтае паведамленне.
Тэрмін Сцепаненка адбываў у бабруйскай калоніі № 2, адкуль сёння выйшаў на волю. У калоніі яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. У зняволенні палітвязень адбыў 1 год, 4 месяцы і 24 дні.
У зняволенні Сцепаненка моцна схуднеў.
