
Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік сустрэўся з “лучшими представителями молодёжи Гродненщины”. Менавіта такімі словамі падаюць інфармацыю дзяржаўныя медыйныя органы. Сустрэча адбылася ў Гародні ў галерэі Тызенгаўза.
Такія паказушныя сустрэчы з адабранымі заранёў “правільнымі” маладзёнамі і падрыхтаванымі пытаннямі-адказамі былі характэрныя для савецкага часу. Цяперашняя ўлада таксама такім чынам рыхтуе сабе ідэалагічна “дасканалыя” кадры: “Среди участников диалога – победители конкурсов профессионального мастерства и те, кто включен в перспективный кадровый резерв, внесен в банк данных одаренной молодежи Республики Беларусь. С Владимиром Караником молодые люди говорили о тех ценностях, которые помогают им расставить приоритеты на жизненном пути и служат ориентиром в профессии”.
У рамках “диалоговой площадки” таксама адбылася прэзентацыя перасоўнай выставы «Ровесники молодой Беларуси».



