
Масавая эміграцыя выклікала кадравы голад у прамысловасці. Прадпрыемствы Беларусі шукаюць тысячы работнікаў.
На 1 чэрвеня 2023 года, паводле Міністэрства працы, наймальнікі шукалі 118,5 тысячы работнікаў.
У сакавіку лічба была ніжэйшай — 103 989. У лідарах па колькасці вакансій — прадпрыемствы Менскау. Ім не хапала 31 тысячу работнікаў. У сакавіку для мінчукоў вакансій было меней — 27 080.
А як на Гарадзеншчыне?
У рэгіёне недахоп работнікаў цяпер сягае 15,6 тысячы.
У лютым вакансій было 12 780.
Да прыкладу, шклозавод «Нёман» мае патрэбу ў 117 работніках.
На прадпрыемства возьмуць спецыялістаў з навыкамі апрацоўкі шкла і абслугоўвання адмысловага абсталявання, таксама падсобных работнікаў. Заробак ад 550 рублёў да 1200 рублёў.
Калектыў прадпрыемства цяпер складае каля 1300 чалавек. У 2008 годзе працавала 4000 чалавек.
https://nashaniva.com/319771
