
Гарадзенскі журналіст палітвязень ўжо амаль 40 дзён знаходзіцца ў ШІЗА. Ад яго па-ранейшаму няма новых вестак.
Інфармуе жонка палітвязня Вольга Івашына: “Ужо больш за 5 месяцаў мінула з таго часу, як Дзяніса Івашына накіравалі ў Магілёў. І за ўвесь гэты час мы не змаглі перадаць яму ніводнай рэжымнай перадачы з 3 дазволеных на год. Натуральна, што падчас перабываньня вязьня ў ШІЗА ці ПКТ перадачы ці пасылкі для яго ня прымуць. Але ж і першай Дзяніс, як амаль і ўсе іншыя палітвязьні быў пазбаўлены аўтаматычна”.
Івашын ужо 38 ці 39 дзён у штрафным ізалятары, 38 дзён без тэлефанаванняў, а ў зняволенні ўжо 833 дні.
Гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года і ў жніўні 2022 года асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 150 базавых велічынь (4800 рублёў) паводле артыкулаў «Здрада дзяржаве» і «Незаконнае збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці».
