Як паведамляе “Вясна”, у Гародні затрыманы Антон Белавалаў.

Паведамляецца, што ён нібыта размясціў “гнеўны каментар” на адрас супрацоўнікаў міліцыі ў Telegram. “Праваахоўнікі” адрапартавалі, што даносчык і правакатар Юрый Комар чарговы раз у чат-рулетцы змог справакаваць беларуса на допіс, пасля чаго да яго прыйшоў ГУБАЗіК.