
23 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйнае абнаўленне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Зараз у гэты пералік ужо ўваходзіць 2967 чалавек.
Сярод даданых у спіс “экстрэмістаў” шэраг асобаў з Гарадзеншчыны, у тым ліку Анджэй Пачобут:
Царэвіч Юрый Віктаравіч (27.03.1970г.) з г. Ліда – засуджаны Лідскім раённым судом па ч.2 арт. 367 КК РБ. Па прысудзе ад 31 траўня 2023 году – 3 гады “хіміі” з накіраваннем ва ўстанову “папраўчага тыпу”. Пакуль да разгляду апеляцыйнай скаргі на свабодзе.
Пачобут Андрэй Станіслававіч. Засуджаны Гарадзенскім абласным судом па ч.3 арт.361, ч.3 арт.130 КК РБ. Прысуд ад 8 лютага 2023 году – 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Адрас для ліставання: ПК №1, 211445, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Баравік Аляксандр Фёдаравіч (30.12.1981 г.) з Гародні. Засуджаны Кастрычніцкім раённым судом Гародні па арт. 369 КК РБ. Прысуд быў абвешчаны 15 траўня 2023 году. Наколькі засуджаны і дзе зняволены – невядома.
