
фота мае ілюстрацыйны характар
Рэгістрацыяй сабак і катоў у Беларусі цяпер будуць займацца службы “Адно акно” адміністрацый раёнаў. Калі раней рэгістрацыяй жывёл займаліся арганізацыі, якія эксплуатуюць жылфонд і прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, і, прыкладам, сельскія выканкамы, то зараз за гэтую справу адказваюць раённы, гарадскі выканкам, мясцовая адміністрацыя раёну ў горадзе.
У Гародні гэтым пытаннем будуць займацца службы “адно акно” пры адміністрацыях раёну гораду. Раней дадзеную рэгістрацыю праводзілі ЖЭСы. Новаўвядзенне звязана з Указам Лукашэнкі нумар 311 ад 06.09.2022, змянілі пункт 17.7 Пераліку адміністрацыйных працэдур, што датычыцца рэгістрацыі жывёл. Сам парадак рэгістрацыі застаўся ранейшым.
Каб зарэгістраваць хатнюю жывёлу, грамадзяніну трэба звярнуцца ў службу «Адно акно» з заявай, пашпартам ці іншым дакументам, які пацвярджае асобу. Гадаванца прыводзіць не трэба.
