25 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца дзяржаўны Дзень моладзі і студэнцтва. Пад гэты дзень галоўны афіцыйны інфармацыйны орган вобласці – “Гродзенская праўда” – падаў цікавую статыстыку. Паводле яе на Гарадзеншчыне зараз пражывае больш 175 тысяч маладых людзей у веку ад 14 да 30 гадоў. Гэта толькі 17,6% ад агульнай колькасці насельніцтва. Гэта досыць мала. Такі нізкі працэнт моладзі тлумачыцца тым, што тысячы маладых людзей выязджалі апошняе дзесяцігоддзе на вучобу за мяжу і амаль ніхто пасля вучобы не вяртаўся. А зараз адток моладзі, асабліва хлопцаў, яшчэ больш павялічыўся ў звязку з рызыкай прызыву ў войска ў час, калі дзяржава Рэспубліка Беларусь стала фактычна суагрэсарам у расейскай вайне супраць Украіны.

У гарадах і гарадскіх пасёлках Гарадзенскай вобласці паводле афіцыйнай статыстыкі зараз жыве 175 518 чалавек моладзі, а ў вёсках толькі 29 690.