Улады працягваюць моладзевыя мерапрыемствы пад знакам савецкай сімволікі. У Шчучынскім раёне мясцовыя камсамольцы арганізавалі турыстычны злёт ва ўрочышчы Шчанец. Паведамляецца, што “мероприятие посвящено Году мира и созидания”. На мерапрыемства зляцеліся 8 каманд з розных прадпрыемстваў і арганізацый раёну. Актыўна пры тым культывуецца камуністычная сімволіка.