
Палітвязень Глеб Койпіш поўнасцю адбыў тэрмін зняволення і выйшаў на волю.
Нагадаем, пасля збіцця сілавікамі 10 жніўня 2020 году Койпіш трапіў у траўмапункт. Пазней Глеб быў затрыманы 25 жніўня 2021 году ў Гародні. Дома ў яго, а таксама ў студыі былі праведзены ператрусы. Яго звінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). 9 снежня 2021 года быў вынесены прысуд Глебу Койпішу: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго адпусцілі з-пад варты да часу накіравання на адбыццё пакарання. 14 сакавіка 2022 году Глеб пачаў адбываць пакаранне ў мазырскай ПУАТ № 21.
МУС 28 кастрычніка 2022 г. уключыў палітзняволенага ў “Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
У судзе Мазырскага раёна 5 траўня адбыўся суд па замене абмежавання волі на калонію. Справу разглядаў старшыня суда Анатоль Стрэльчанка. Пасля працэсу Глеба перавялі ў следчы ізалятар. Але ўрэшце Койпіш адбыў тэрмін.
