Апублікаваная праграма дзяржаўных святкаванняў у Гародні 3 ліпеня, які ўлады называюць “Днём независимости”. Галоўны канцэрт увечары дасць расейскі поп-выканаўца Денис Майданов. Цікава, што ён з’яўляецца адначасна дэпутатам дзярждумы Расейскай Федэрацыі, неаднаразова ўдзельнічаў на мітынгах у падтрымку Пуціна.

З-за падтрымкі расейскай агрэсіі ва Украіну гэты Майданаў знаходзіцца пад персанальнымі міжнароднымі санкцыямі Еўразвязу, ЗША, Вялікабрытаніі і шэрагу іншых краін.

Няма сумневу, што выступ у Гародні чарговай расейскай шансаньеткі будзе шчодра аплочаны з дзяржаўнага бюджэту, а значыць з кішэняў беларускіх падаткаплацельнікаў.