Мяжа з Беларуссю, lrt.lt

Пасля паведамленняў пра пераход у Беларусь Яўгена Прыгожына і ПВК “Вагнер” Польшча дадаткова ўмацавала рубяжы з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расеі. Варшава ўважліва сочыць за вынікамі ваеннага бунту ў РФ, заявіў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў эфіры польскага тэлебачання.

Ён падкрэсліў, што гэтыя захады — рэакцыя на магчымую пагрозу з боку Масквы, бо “Лукашэнка і Пуцін могуць дзеіць вельмі дзіўна”перадае DW.

На звесткі пра пераход Прыгожына ў Беларусь адрэагаваў і прэзідэнт Летувы. Гітанас Наўседа мяркуе неабходным умацаваць усходні фланг NATO. Калі найміты “Вагнера” накіроўваюцца ў Беларусь з невядомымі планамі і намерамі, “гэта азначае толькі тое, што мы павінны яшчэ больш узмацніць бяспеку нашых усходніх межаў”, адзначае ён.

“Мяцеж Прыгожына” 23-24 чэрвеня закончыўся тым, што кіраўнік ПВК “Вагнер” нібыта пагадзіўся пакінуць Расію і перабрацца ў Беларусь. За гэта Крэмль спыніў крымінальную справу, пачатую на яго.

Еўрарадыё