
ЯД у Дзятлаве
У Дзятлаве ўсталявалі новую інсталяцыю “Я люблю Дятлово” – сведчыць зялёна-чырвоная кампазіцыя ў цэнтральным парку. Яе падарыла гораду Дзятлаўскае РУП ЖКГ. Гэтую кампазіцыю выраблялі ажно ў Менску, а выкананая яна ва ўлюбёнай уладамі чырвона-зялёнай каляровай гаме.
Дзятлаўская раённая газета “Перамога” паведамляе: “За тым, каб аб’ект заставаўся цэлым і прыгожым, будуць сачыць не толькі пільныя суседзі па вуліцы Міцкевіча, але і дзве відэакамеры, накіраваныя на кампазіцыю”.

