27 чэрвеня ў Беластоку ля помніку Ежы Папялушкі і банера Анджэю Пачобуту прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам і дзеячам Саюзу Палякаў у Беларусі. З-за даждлівага надвор’я яна сабрала менш людзей, чым звачайна, але прайшла ў заўсёднай атмасферы падтрымкі і чуллівасці. Выступілі Ян Роман, Марэк Занеўскі, Сяргей Вераменка, Вольга Верамеенка.