
“Вагнераўцы” могуць з’явіцца ў Гарадзенскай вобласці / ria.ru, ілюстрацыйнае фота
Лагер падрыхтоўкі “вагнераўцаў” можа з’явіцца ў Гарадзенскай вобласці. Пра гэта паведаміў гарадзенскі тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.
Гаворыцца, што пытанне прынцыпова вырашанае, цяпер ідзе падбор адпаведнай пляцоўкі.
Увечары 26 чэрвеня ў сваім выступе Уладзімір Пуцін заявіў, што байцы ПВК “Вагнер” маюць выбар — ці заключыць кантракты з Мінабароны Расеі, ці вярнуцца да мірнага жыцця, ці сысці ў Беларусь.
Раней расейскія ўлады таксама заяўлялі, што крымінальную справу на кіраўніка “вагнераўцаў” Яўгена Прыгожына спыняць пад умовай ягонага пераезду ў Беларусь.
Еўрарадыё
