Тактыка-спецыяльны занятак пройдзе на базе 1143-га вайсковага клінічнага медыцынскага цэнтру Узброеных сілаў РБ, які знаходзіцца ў Гародні на вуліцы Дзяржынскага.

Як расказалі ў прэс-службе Мінабароны, мэта дадзенага занятку – практычная адпрацоўка навыкаў і ўменняў у выкананні функцыянальных абавязкаў падчас правядзення лячэбна-эвакуацыйных мерапрыемстваў пры дзеяннях асобнай механізаванай брыгады ў абароне.

З гэтай мэтай з асабовым складам шпіталю і медыцынскай службы 6-й асобнай мехбрыгады (дыслакаванай у Гародні на Фолюшы) будуць праводзіцца розныя заняткі. Работнікаў шпіталя будуць навучаць аказанню першай дапамогі ў зоне агнявога кантакту, разгортванню палатак. Акрамя таго, будзе ўдасканальвацца парадак рэгістрацыі і медыцынскаму сартаванню параненых.

Вучэнні пройдуць будуць праходзіць па 30 чэрвеня на базе шпіталю і палігону ў Гожы.