У Гародні быў затрыманы спартовы дырэктар футбольнага клубу “Нёман” Дзмітрый Кавалёнак, гэтая інфармацыя з аднаго з праўладных тэлеграм-каналаў.

На відэа Кавалёнак гаворыць, што яго затрымалі за падпіскі ў сацсетках на “экстрэмісцкія” медыйныя рэсурсы.

Дзмітрый Кавалёнак вядомы ў Беларусі як адзін з найлепшых бамбардзіраў у гісторыі “Нёмана”, як чалавек адукаваны, які ведае французскую мову.

Мяркуючы па ўсім, лідарства футбольнага “Нёману” у цяперашнім чэмпіянаце краіны, несдаспадобы ўладным структурам, якія хочуць, каб чэмпіёнам Беларусі стала менскае “Дынама”.

Напомнім, што яшчэ раней цэлы шэраг лідараў “Нёману” былі адхілены ад удзелу ў чэмпіянаце. Нягледзячы на тое, што галоўны трэнер “Нёману” Ігар Кавалевіч прасіў за іх, гульцоў дагэтуль так і не дапусцілі да ўдзелу ў першынстве.