Палітзняволены фельчар з Ліды Алег Краўцоў цалком адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Былога фельчара хуткай дапамогі звінавацілі ў актыўных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі прадак (ч. 1 арт. 342 КК) і наўмысным прывядзенні ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння (ч. 1 арт. 309 КК) — нібыта ён абкручваў дротам рэйкі на чыгунцы, каб заблакаваць рух цягнікоў. Палітвязня засудзілі да 3 гадоў калоніі.

Да гэтага Алега затрымлівалі 8 траўня 2020 года ў будынку суда, куды ён прыйшоў падтрымаць свайго калегу Паўла Палейчыка. Тады абодва медыкі былі засуджаныя да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак за сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім. Гэта былі адны з першых затрыманняў на пачатку так званай прэзідэнцкай кампаніі 2020 году. Тады салідарныя беларусы за некалькі дзён сабралі для фельчараў з Ліды 20 тысяч рублёў.

На пачатку чэрвеня Алег Краўцоў цалком адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Вясна