
Геннадий Владыко
Амаль па ўсёй Гарадзеншчыне цягам апошніх тыдняў прайшлі раённыя турыстычныя злёты, арганізаваныя мясцовымі ўладамі, БРСМ і іншымі праўладнымі структурамі. Адбыўся такі злёт і ў Лідскім раёне. У адзін з дзён летнік наведалі галоўныя “вертыкальнікі” раёну на чале з Сяргеем Ложачнікам для “шчырай размовы”. Лідскія камсамольцы аддана дзякавалі начальству “за счастливое детство”, адзін з іх сказаў, што Сяргей Ложачнік таксама “дал надежду на светлое будущее”.
Характэрна, што намеснік старшыні райвыканкаму, старшыня раённага адзелу адукацыі (!) Геннадий Владыко прыехаў на сустрэчу ў кашульцы з напісам: “Я же диктатор, мне трудно понимать демократию”.
Раней Владыко быў дырэктарам школы ў вёсцы Дзітва. Як успамінаюць былыя падначаленыя, ўжо ў той час ён вылучаўся зневажальным стаўленнем да педагагічнага калектыву, можа таму і пайшоў наверх па кар’ернай лесвіцы. Цяпер яго амбіцыі яшчэ больш выраслі.
