
Спартыўны дырэктар футбольнага клуба «Нёман» Дзмітрый Кавалёнак знаходзіцца на волі. Пра гэта паведаміў шэраг рэсурсаў на падставе інфармацыі з каналу, блізкага да сілавікоў. Аднак, паводле апошняй інфармацыі яго звольняць з працы.
Напомнім, што Кавалёнка затрымалі 28 чэрвеня. Праўладны канал сцвярджаў, што на мужчыну нібыта паскардзіліся самы футбалісты «Нёмана»: маўляў, ён «навязваў ім экстрэмісцкія ідэі».
45-гадовы Дзмітрый Кавалёнак – адзін з найбольш адданых «Нёману» людзей. За клуб ён гуляў ажно 14 сезонаў, не пакінуў каманду ў час яе фінансавых праблем і застаўся працаваць у структуры клубу. А ў 2020 годзе адмовіўся падпісвацца пад праўладным лістом.
