Імя ігуменні Гаўрыілы, настаяцельніцы Гарадзенскага манастыра Раства Багародзіцы, занесена ў “Кнігу славы Гродзенскай вобласці”. Афіцыйна пра гэта абвесцяць 3 ліпеня.

Ігумення Гавриила (урождённая Мария Глухова, родам з Саратава) даўно ведамая сваёй антыбеларускай дзейнасцю і ксенафобіяй. Так на адным з жаночых форумаў беларускі народ яна абразіла і назвала “сектантамі” і “толпой безумцев”, “стадом”. У 2020 годзе Глухова вітала гвалтоўныя дзеянні ОМОНа і частавала гарадзенскіх омоновцев торцікамі. Потым яна дамагалася і дамаглася ў 2021 годзе адхілення з царкоўнай пасады архіепіскапа Арцемія.

Пазней Гаўрыіла ўзялася за вынішчэнне ўсяго беларускага з Жыровіцкага манастыра. Падрабязней пра гэта можна прачытаць тут.

Неаднаразова Гаўрыіла выступала ў падтрымку Лукашэнкі і яго рэжыму.