У Смаргоні чарговы раз затрымалі былога палітвязня Рамуальда Улана — у траўні ён выйшаў на волю па амністыі

Папярэдне вядома, што яго будуць трымаць у ІЧУ да панядзелка. У чым абвінавачваюць Рамуальда — пакуль невядома.

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан (https://prisoners.spring96.org/be/person/ramuald-ulan) у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У траўні стала вядома, што яго вызвалілі (https://t.me/viasna96/19049) па амністыі.

Апошні раз Улана затрымлівалі 17 чэрвеня — яму прызначылі трое сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).