“Дэпутаты” Гарадзенскай вобласці і ажно 5 рэгіёнаў будуць развіваць супрацу па выніках форуму рэгіёнаў у башкірскай Уфе. Пра гэта “Гарадзенскай праўдзе” расказала старшыня Гродзенскага абласнога Савету “дэпутатаў” Елена Пасюта. Гэтая чыноўніца цэлы час актыўна ўдзельнічае ў працэсе “інтэграцыі”.

На форуме рэгіёнаў Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў заключыў пагадненні аб супрацы з заканадаўцамі пяці рэгіёнаў Расеі: Рэспублікі Алтай, Чувашскай Рэспублікі, Белгарадскай, Ліпецкай і Свярдлоўскай абласцей, а таксама Рэспублікі Башкартастан.