Участковы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзелу ўнутраных спраў Бераставіцкага райвыканкаму Майк Шпакоўскі расказаў “Бераставіцкай газеце” пра адказнасць за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы:

– Наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, а таксама спроба такога перасячэння цягнуць за сабой накладанне штрафу ад дзесяці да ста базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі.

Але адміністрацыйная адказнасць не прымяняецца ў разе прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь з парушэннем правілаў перасячэння Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Рэспубліцы Беларусь, пры ўмове, што яны неадкладна звярнуліся з такім хадайніцтвам.

Бераставіцкі раён ёсць памежным з Рэспублікай Польшча, а парушэнні мяжы якраз здараюцца найчасцей з боку Беларусі, калі ашуканыя нелегалы-мігранты пры патуранні сілавікоў пераходзяць незаконна мяжу з Беларусі ў Польшчу.